Герб Республики Беларусь

Борисовский районный исполнительный комитет

Герб города Борисов
20.02.2026 11:45

Патрыятызм и абавязак

На базе сярэдняй школы №20 г. Барысава адбыўся адзіны дзень інфармавання для асабовага складу Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Тэмай сустрэчы сталі пытанні абарончай моцы беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах.

З прывітальным словам да калег звярнуўся начальнік аддзела Васіль Кузьмянок. Ён пазначыў ключавыя аспекты парадку дня, зрабіўшы акцэнт на важнасці разумення ролі сілавых структур у забеспячэнні бяспекі дзяржавы і фарміраванні грамадзянскай пазіцыі ў асабовага складу.

Галоўным спікерам мерапрыемства выступіў старшы афіцэр аддзела ідэалагічнай работы Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання падпалкоўнік Дзмітрый Кажэўнікаў. Ён падрабязна расказаў работнікам МНС аб развіцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іх задачах па абароне суверэнітэту краіны. У сваім выступленні падпалкоўнік Кажэўнікаў падкрэсліў непарыўную сувязь паміж патрыятызмам
і прафесійным абавязкам, адзначыўшы, што работнікі МНС, якія штодня ратуюць людзей і ліквідуюць наступствы надзвычайных сітуацый, з’яўляюцца яркім прыкладам служэння народу і Айчыне.

У завяршэнне інфармацыйнай часткі ўдзельнікі сходу паглядзелі відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях і дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Мерапрыемства дазволіла работнікам горрайотдела атрымаць актуальную інфармацыю з першых вуснаў і ўмацаваць разуменне важнасці патрыятычных каштоўнасцяў у іх паўсядзённай службе.

Operator
Оператор
В сети
💬 Здравствуйте! Задайте свой вопрос
Онлайн-консультант Борисовского районного исполнительного комитета
(носит справочно-консультационный характер)
Режим работы:
понедельник-пятница 8.30 - 17.30,
обеденный перерыв: 13.00 - 14.00,
суббота, воскресенье, праздничные дни - выходной
Обращаем внимание! На сообщения, направленные в рубрику «ЗАДАТЬ ВОПРОС»,
не распространяется действие Закона Республики Беларусь от 18 июля 2011 г.
№ 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц».
Электронные обращения подаются в государственные органы и иные государственные организации посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц, доступ пользователей к которой обеспечивается посредством сайта в глобальной компьютерной сети Интернет по адресу: обращения.бел.